ЭйАй

Anthropic аб’яднала чат і Cowork у адзін Claude

Deni Vasilkou · 17.09

Anthropic аб’яднала Cowork і звычайны чат Claude ў адзін інтэрфейс. Цяпер карыстальніку не трэба выбіраць рэжым: Claude сам вырашае, ці дастаткова хуткага адказу, ці задачы патрэбныя інструменты, файлы і працяглая аўтаномная праца.

У той жа інтэрфейс увайшлі Claude Docs, Claude Slides і Claude Design. Дакументы і прэзентацыі можна рэдагаваць у дадатку, адкрываць па спасылцы або спампоўваць у PDF і PowerPoint. Гісторыя чатаў, задач Cowork, праектаў, канектараў і навыкаў таксама аб’ядноўваецца.

Са зручнасцю ёсць і пытанне пра кантроль выдаткаў. Cowork, чат і Claude Code падзяляюць ліміт падпіскі, а агентная задача патрабуе больш вылічэнняў, чым звычайны адказ: яна можа чытаць файлы, працаваць з інструментамі і рабіць некалькі крокаў запар. Anthropic не публікуе дакладны аб’ём даступных токенаў для падпіскі.

У афіцыйным анонсе Anthropic сцвярджае, што Claude па змаўчанні пытаецца перад дзеяннем. Карыстальнік таксама можа выбраць, як часта агент павінен звяртацца за пацвярджэннем, і спыніць працу. Але асобнага пераключальніка «толькі чат» у анонсе не згадваецца.

Абнаўленне пачынаюць разгортваць для Pro і Max у вэб-версіі, дэсктопным і мабільным дадатках. Team і Free абяцаюць дадаць пазней.

Крыніца: Claude.