ЭйАй

Anthropic аб’ядноўвае Cowork, Claude Design і чат Claude

Deni Vasilkou · 16.09

Anthropic аб’ядноўвае Cowork, Claude Design і звычайны чат Claude ў адным інтэрфейсе. Ідэя простая: карыстальніку больш не трэба выбіраць асобны рэжым пад задачу — Claude сам павінен падхапіць патрэбны спосаб працы ў межах размовы.

Разам з гэтым кампанія запускае Claude Docs і Claude Slides. У Docs можна ствараць і рэдагаваць дакументы, у Slides — прэзентацыі. Вынік можна дапрацоўваць у інтэрфейсе, адкрываць па спасылцы або спампоўваць у PDF і PowerPoint.

Claude Design, які раней існаваў асобна, таксама становіцца часткай асноўнага чата. Ён прызначаны для візуальных задач: макетаў, прататыпаў, слайдаў і аднастаронкавых матэрыялаў.

Разгортванне пачынаецца для падпісчыкаў Pro і Max. Для Team і Free новыя магчымасці абяцаюць падключыць пазней.

Гэта лагічны рух да «народных» інтэрфейсаў для агентаў: адзін чат замест набору асобных прадуктаў. У падобным кірунку рухаецца і GPT Work ад OpenAI.