ЭйАй

Anthropic выпусціла Claude Opus 5.5

Deni Vasilkou · 22.09

Anthropic выпусціла Claude Opus 5.5. Кампанія называе яго новым флагманам для складанай распрацоўкі і агентных задач: на Terminal-Bench 4.0 ён абыходзіць GPT-6 Astra, GPT-5.6 Sol і папярэдні Opus 5.

Параўнанне мадэляў на Terminal-Bench 4.0

Цана API знізілася: $4 за мільён уваходных токенаў і $20 за мільён выходных замест $5 і $25 у Opus 5. Anthropic таксама сцвярджае, што новая мадэль траціць менш токенаў на выкананне задач і выдае вынік прыкладна на 30% хутчэй.

У параўнанні з Fable 5.1 і GPT-6 Astra Opus 5.5 паказвае супастаўны ўзровень, але мае лепшы вынік у Terminal-Bench і Cursor-Bench. Графік важна чытаць разам з коштам адной спробы: максімальны вынік Opus 5.5 дасягаецца пры больш высокім бюджэце.

Для карыстальнікаў Claude Pro і Max Anthropic павялічыла ліміты на пяцігадзіннае акно і дадала адзін ручны скід ліміту для кожнага падпісчыка.

Крыніца: Anthropic: Claude Opus 5.5