ЭйАй

ChatGPT цяпер можа пісаць павашаму

Deni Vasilkou · 08.09

У ChatGPT Work з’явілася налада, якая падхоплівае асабісты стыль пісьма: любімыя звароты, характэрны подпіс і нават звычкі накшталт асаблівага абыходжання з вялікімі літарамі.

Налада выкарыстання асабістага стылю пісьма ў ChatGPT Work

Сэрвіс вучыцца на матэрыялах з інструментаў, якімі вы карыстаецеся штодня: Gmail, Google Drive, Slack і SharePoint. Раней просьба «пішы як я» патрабавала прыкладаў тэкстаў у промпце і доўгіх інструкцый пра тон. Цяпер гэта становіцца штатнай наладай: падключаеце крыніцы адзін раз — і стыль ужываецца ў наступных адказах ChatGPT Work, у вэб-версіі і мабільных праграмах.

Уключыць функцыю можна ў вэб-версіі: Settings → Personalization → Writing style. Яна даступная на платных планах з доступам да ChatGPT Work.

Экран выбару паведамленняў, пошты і дакументаў для налады стылю пісьма

Карысць відавочная для ўсіх, хто потым рэдагуе тэксты AI «пад сябе»: менш ручной даводкі пасля кожнай генерацыі. Але мадэль вучыцца на працоўнай перапісцы і дакументах, таму перад падключэннем варта вырашыць, да якіх скрыняў і папак вы гатовыя даць доступ. А вынік спачатку праверыць на некалькіх рэальных тэкстах — і толькі потым выкарыстоўваць для важных лістоў.