ЭйАй

Crystal Upscaler павялічвае партрэтныя фота і захоўвае дэталі твару

Deni Vasilkou · 20.09

На платформе fal.ai з’явіўся Crystal Upscaler — мадэль Clarity AI для павелічэння і аднаўлення дэталяў на партрэтных фота. Яна арыентаваная найперш на твары: замест агрэсіўнага «дамалёўвання» павінна захоўваць рысы і паляпшаць выразнасць.

Мадэль падтрымлівае маштабаванне да 200 разоў. Аплата на fal.ai разлічваецца па колькасці мегапікселяў у выніковым малюнку — $0,016 за мегапіксель.

Важна не блытаць гэта з універсальным апскейлерам для любых кадраў. Паводле апісання fal.ai, Crystal Upscaler спецыялізуецца на партрэтах і дэталях твару. Вынік усё роўна залежыць ад зыходнага фота: мадэль можа палепшыць раздзяляльнасць і чытальнасць, але не верне дэталі, якіх у арыгінале не было.

Паспрабаваць мадэль можна ў playground fal.ai або праз API.