ЭйАй

ElevenLabs перанёс увесь AI-прадакшн у Claude і ChatGPT праз адзін MCP

Deni Vasilkou · 10.09

У ElevenLabs цяпер ёсць hosted MCP з OAuth: без лакальнага сервера і ручнога кіравання API-ключамі можна падключыць рабочую прастору да AI-асістэнта.

Праз адзін канектар даступныя кіраванне voice- і chat-агентамі, а таксама генерацыя голасу, музыкі, выяваў і відэа. Актуальная дакументацыя ўжо змяшчае падключэнне не толькі да Claude і Claude Code, але і да ChatGPT.

Для маркетынгу гэта цікавы зрух: асістэнт становіцца інтэрфейсам да цэлага production-стэка, а не проста піша промпты для асобных сэрвісаў.

Крыніца: ElevenLabs, hosted MCP запушчаны 17 жніўня 2026; дакументацыя праверана 10 верасня.