Gemini цяпер сам вырашае, якія сэкунды відэа яму трэба паглядзець
Gemini цяпер сам вырашае, якія сэкунды відэа яму трэба паглядзець.
Google запусьціў agentic video understanding для Gemini 3.7 Flash, 3.6 Flash і 3.5 Flash-Lite. Замест таго каб раўнамерна «праглядаць» увесь ролік, мадэль сама шукае патрэбныя ўчасткі, пераглядае іх зь іншай частатой кадраў і выкарыстоўвае відэа, аўдыё і транскрыпт толькі там, дзе гэта неабходна.
Паводле Google, гэта зьніжае расход токенаў да 88%, кошт аналізу — да 66% і адначасова падвышае дакладнасьць да 7%.
Функцыя ўжо даступная для загружаных відэа і ролікаў з YouTube праз Gemini API ў Google AI Studio і Gemini Enterprise Agent Platform.
Для мэдыя гэта асабліва цікава: можна шукаць дакладныя моманты ў доўгіх інтэрвію, маніторыць шматгадзінныя трансьляцыі, разьмячаць архіў і аўтаматычна знаходзіць кліпы для сацсетак.
Крыніца: Google — Introducing agentic video understanding with Gemini.