JustELI5 тлумачыць складаныя тэмы без жаргону
«Растлумач як пяцігадоваму» гучыць па-дзіцячы, але добра вырашае дарослую задачу: дапамагае хутка разабрацца ў складанай тэме без жаргону. На гэтым прынцыпе працуе бясплатны AI-сэрвіс JustELI5.

ELI5 расшыфроўваецца як Explain Like I’m 5. Выраз стаў папулярным дзякуючы супольнасці Reddit, дзе карыстальнікі тлумачылі складаныя з’явы максімальна простай мовай. У JustELI5 дастаткова ўставіць незразумелае слова, абзац або тэкст і націснуць Explain This.
Сэрвіс можа спатрэбіцца, калі кліент не разумее тэхнічнае апісанне, а таксама пры чытанні матэрыялаў пра эканоміку, медыцыну, навуку або тэхналогіі. Ён перапісвае зыходны тэкст без складаных тэрмінаў і прапануе запытаць больш падрабязнае тлумачэнне.
Падачу можна наладзіць. Даступныя ўзроўні для пяцігадовага, дзесяцігадовага, падлетка, дарослага або пажылога чалавека; сур’ёзны, гульнявы, сюжэтны і рыфмаваны тон; падрабязны тэкст, спіс, простая аналогія або выява. Сярод моў ёсць англійская, польская і руская, але беларускай у спісе пакуль няма.
JustELI5 падыходзіць не толькі дзецям. Яго можна выкарыстоўваць для навучання новай тэме з нуля, падрыхтоўкі зразумелых матэрыялаў для кліентаў і тлумачэння тэхнічных ідэй людзям без профільных ведаў. Сэрвіс працуе ў браўзеры без абавязковай рэгістрацыі.
Паспрабаваць: JustELI5