ЭйАй

Qwen-Image-2.1: Nano Banana дома

Deni Vasilkou · 20.09

Alibaba адкрыла вагі Qwen-Image-2.1 — мадэлі для генерацыі і рэдагавання выяў. У візуальнай частцы ў яе 7 млрд параметраў.

Параўнанне Qwen-Image-2.1 з іншымі мадэлямі на бенчмарку Qwen

Мадэль прымае да дзесяці рэферэнсных малюнкаў, умее дакладна рэдагаваць асобныя вобласці і натыўна працуе з празрыстасцю (RGBA). Qwen паказвае таксама генерацыю інтэр’ераў з набора рэферэнсаў, змены ў адзначаных на выяве зонах і працу з тэкстам ды інфаграфікай.

На ўласным бенчмарку каманда Qwen ставіць мадэль вышэй за GPT Image 1.5 і Nano Banana 2.0. Гэта заява распрацоўнікаў, таму незалежных параўнанняў яшчэ варта пачакаць.

GitHub · блог Qwen · вагі на Hugging Face