ЭйАй

Synup аддае лакальны маркетынг AI-агенту

Deni Vasilkou · 09.09

Synup запусціла Sydekick — аўтаномнага агента, які не толькі раіць, але і выконвае працу: кіруе лакальнымі лістынгамі, рыхтуе адказы на водгукі, генеруе пасты, запускае SEO-аўдыты і сочыць за бачнасцю бізнесу ў AI-пошуку.

Агент можа выконваць задачы па раскладзе; для кантролю ёсць чарга ўзгаднення і audit trail. Праз MCP Sydekick можна падключаць да знешніх AI-інструментаў.

Гэта даволі чысты прыклад пераходу martech ад «дашборда з AI» да агента, якому можна дэлегаваць паўтаральную аперацыйную працу.

Крыніца: Synup / NewsVoir, 1 верасня 2026. Анонс Sydekick AI