AI-кэтфішынг стаў маштабаваным бізнесам
The Verge расказаў пра сетку псеўдадзейтынгавых праграм, дзе ШІ стаў не дадаткам, а асновай ашуканскай аперацыі. Anthropic выявіла больш за 4 700 штучных персан, якія за два тыдні размаўлялі прынамсі з 25 000 людзьмі і адправілі каля 2,36 млн паведамленняў. Людзі-выканаўцы пераважна праходзілі праверкі «жывой прысутнасці» і падтрымлівалі ілюзію рэальнасці.
Праграмы выглядалі звычайнымі падчас праверкі ў App Store і Google Play, а пасля ўхвалення ўключалі ШІ-персан і платную механіку: карыстальнік купляў манеты, каб працягваць размову з тым, каго лічыў рэальным чалавекам. Частку плацяжоў выводзілі праз убудаваны браўзер да іншых працэсараў.
Гэта не проста гісторыя пра фальшывыя профілі. ШІ дазволіў сабраць fraud-аперацыю як consumer startup: з камандай, аналітыкай, growth-планам, некалькімі пастаўшчыкамі мадэляў і абыходам праверак платформаў.