ElevenLabs запусьціла MCP для голасу, музыкі, выяваў і відэа
ElevenLabs запусьціла афіцыйны MCP-сэрвэр. Цяпер яе інструмэнты для голасу, музыкі, выяваў і відэа можна выклікаць з ШІ-асістэнта — без асобнага кабінэту і пераключэньня паміж сэрвісамі.
Ідэя простая: апісваеш кампанію звычайнай мовай, а агент дапамагае прайсьці шлях ад брыфу да гатовых матэрыялаў. У працэсе можна памяняць агучку, музыку або асобны кадар, не перарабляючы ўсю працу наноў.
Праз той самы канэктар даступнае кіраваньне голасавымі і чат-агентамі ElevenLabs: можна глядзець вынікі іхнай працы, ствараць новых, зьмяняць промпт, голас, першае паведамленьне і канфігурацыю.
Падключэньне працуе праз OAuth: не трэба перадаваць агенту ключ API, а доступ можна адклікаць. ElevenLabs паказвае інтэграцыі для ChatGPT, Claude, Claude Code, Cursor, GrokBot і іншых кліентаў; на старонцы сэрвісу таксама ёсьць асобныя інструкцыі для Codex.
Гэта не магія, якая зробіць любую кампанію добрай сама па сабе. Але для камандаў, што ўжо працуюць праз агентаў, гэта прыбірае лішні крок: ад ідэі да агучкі, музыкі ці крэатыву можна дайсьці ў той самай размове.
Крыніца: ElevenLabs MCP.