Платформы

Meta AI атрымаў доступ да Instagram, Facebook і рэклямнага кабінэту

Deni Vasilkou · 15.09

Meta AI атрымаў доступ да Instagram, Facebook і рэклямнага кабінэту.

Meta ператварае Meta AI ў практычнага маркетынгавага памочніка для малога бізнэсу. З 19 жніўня да яго можна падключыць прафэсійныя акаўнты ў Instagram і Facebook, Meta Ads, а таксама Google Workspace: Gmail, Docs, Sheets і Slides.

Пасьля гэтага ШІ можа аналізаваць вынікі арганічнага кантэнту і рэклямы, шукаць праблемы ў кампаніях, параўноўваць вынікі з падобнымі брэндамі і рыхтаваць справаздачы, табліцы ды прэзэнтацыі.

Найцікавейшая частка — рэгулярныя задачы. Напрыклад, можна папрасіць яго раз на тыдзень правяраць, якія фарматы далі найлепшы reach, saves і shares, а потым прапаноўваць, што варта зьмяніць далей.

Гэта не MCP для вонкавага Claude. Наадварот: Meta сама спрабуе стаць ШІ-інтэрфэйсам над сваім Ads Manager і Business Suite.

Крыніца: Meta for Business — New Meta AI Features for Small Businesses.