Muse: персанальны агент ад Meta з уласным камп’ютарам
Meta анансавала Muse — персанальнага агента, які працуе не толькі ў чаце, але і ў пастаянна запушчанай ізаляванай Linux-віртуальнай машыне.
У Muse ёсць уласны камп’ютар з файлавай сістэмай і тэрміналам: ён можа пісаць код і ствараць інструменты пад задачу. Таксама агент мае доступ да поўнага браўзера — можа шукаць інфармацыю, пераходзіць па сайтах, запаўняць формы і выконваць транзакцыі, напрыклад браніраваць або купляць.
Агент працуе ў фоне: пасля пастаноўкі мэты працягвае задачу па раскладзе або ў адказ на новыя падзеі. Muse можа рабіць дакументы, PDF, вэб-старонкі, трэкеры і інтэрактыўныя дашборды. Для крытычна важных дзеянняў, накшталт адпраўкі ліста ці пакупкі, прадугледжана пацвярджэнне карыстальніка.
Па адчуваннях гэта менш падобна на Grok Bot або агентаў ChatGPT Work і больш — на просты ўваход у аўтаматызацыю для тых, хто ўжо карыстаецца экасістэмай Meta.
Паводле старонкі прадукту, Muse даступны на iOS і Android, але ў асобных рэгіёнах. Распрацоўнікі абяцаюць да 100 млн токенаў на тыдзень бясплатна.
Крыніца: Muse