Snapchat адкрыў Ads Manager для Claude, ChatGPT і Gemini праз афіцыйны MCP
Snapchat адкрыў Ads Manager для Claude, ChatGPT, Codex і Gemini праз афіцыйны MCP-сэрвэр.
У Snap ужо працуе ўласны Ads MCP Server: агенты могуць падключацца да Snapchat Ads праз OAuth і разбіраць кампаніі звычайнай мовай — без выгрузак CSV і ручной працы з API.
Пакуль доступ толькі для чытаньня. Агент можа аналізаваць структуру і эфэктыўнасьць кампаній, але ня можа мяняць бюджэты, ствараць, абнаўляць або выдаляць рэклямныя аб’екты. Snap піша, што доступ на запіс зьявіцца пазьней.
Гэта важны сыгнал: TikTok ужо ня адзіная буйная сацыяльная плятформа, якая ператварае Ads Manager у інтэрфэйс для ШІ-агентаў.
Крыніца: Snap for Developers — Ads MCP.