Платформы

Spotify пашырае манетызацыю падкастаў на Польшчу і яшчэ 35+ рынкаў

Deni Vasilkou · 21.09

Spotify пашырае Partner Program больш як на 35 рынкаў, уключна з Польшчай, Італіяй, Іспаніяй, Бразіліяй, Мексікай і краінамі Лацінскай Амерыкі ды Карыбскага рэгіёну.

Праграма дае аўтарам відэападкастаў некалькі крыніц даходу: выплаты ад праглядаў Premium, рэкламу ў бясплатнай версіі Spotify і ў іншых падкаст-плэерах, а таксама ўбудаваныя спонсарскія інтэграцыі. Даход ад уласных спонсарстваў застаецца ў аўтара цалкам.

Spotify паведамляе, што пасля папярэдняга пашырэння штомесячныя выплаты ўдзельнікам выраслі больш як на траціну, а гадзіны прагляду відэашоу — у сярэднім больш як на 45%. Запуск на новых рынках запланаваны на гэтую восень.

Крыніца: Spotify, 17 верасня 2026.