Unity выпусціла афіцыйны плагін для ШІ-агентаў
Unity выпусціла афіцыйны плагін для ШІ-агентаў. Спачатку яго прадставілі для Claude Code, а цяпер ён працуе таксама з Codex і Grok.
У плагіне — 29 афіцыйных навыкаў ад каманд Unity: інтэрфейс, графіка, гук, фізіка, сцэны, мультыплэер, лакалізацыя і іншыя часткі праекта.

У дэманстрацыі Codex адначасова працуе з Unity MCP і Blender MCP: стварае мадэлі, робіць рыг і анімацыі ў Blender, пераносіць вынік у Unity, а затым піша і запускае аўтатэсты.
Калі афіцыйныя навыкі з’яўляюцца проста ад распрацоўнікаў рухавіка, агенту застаецца менш прасторы для здагадак. А значыць, больш шанцаў, што прататып дажыве да запуску без ручной археалогіі ў дакументацыі.