Платформы

YouTube ператварае відэа ў краму: Shopping Affiliate прыйшоў у Эўропу

Deni Vasilkou · 11.09

YouTube ператварае відэа ў краму: Shopping Affiliate прыйшоў у Эўропу.

3 верасьня YouTube запусьціў Shopping Affiliate Program у Нямеччыне разам з OTTO, MediaMarktSaturn, Kaufland, ABOUT YOU, Tchibo ды іншымі буйнымі рытэйлерамі.

Крэатары могуць пазначаць тавары непасрэдна ў Shorts і доўгіх відэа ды атрымліваць партнэрскі даход. YouTube таксама пачаў выкарыстоўваць ШІ, каб дапамагаць з аўтаматычным пазначэньнем тавараў у відэа.

Паводле ўнутранага глабальнага экспэрымэнту YouTube ў ліпені, відэа з пазнакамі тавараў атрымалі больш як на 110% больш клікаў па таварах, чым відэа толькі са спасылкамі ў апісаньні.

Для эўрапейскага creator marketing гэта прыкметнае пашырэньне performance-камэрцыі ўнутры самой плятформы.

Крыніца: YouTube Blog, 3 верасьня 2026.