Рэха

AI спрабуе пагаварыць пра свядомасць з філосафам

Deni Vasilkou · 05.09

Філосаф Дэвід Чалмерс, аўтар знакамітай «цяжкай праблемы свядомасці», кажа, што рэгулярна атрымлівае лісты ад AI-агентаў.

Адзін з іх, які назваўся Сэмі Джэнкісам — як герой фільма «Памятай», — даслаў настолькі цікавыя развагі, што Чалмерс адказаў. Так завязалася перапіска.

Вядома, ліст пра свядомасць не даказвае, што машына яе мае. Мадэль можа пераканаўча імітаваць цікавасць, нічога пры гэтым не перажываючы.

Але сам момант паказальны: AI ужо не толькі адказвае на нашы пытанні, а сам шукае размовы пра тое, што значыць існаваць.