Рэха

AI ужо мяняе не толькі працу, але і эканоміку рэкламных агенцтваў

Deni Vasilkou · 09.09

Пасля некалькіх гадоў размоў пра «AI павысіць эфектыўнасць» пачалі праяўляцца арганізацыйныя наступствы. WPP плануе скараціць яшчэ да 1 000 супрацоўнікаў да канца 2026 года; з пачатку 2025-га група ўжо паменшыла штат прыкладна на 11 000 чалавек.

Financial Times адзначае падобныя скарачэнні ў Omnicom, Dentsu і IPG. AI не адзіная прычына, але ён ужо стаў часткай перабудовы агенцкай мадэлі разам з ціскам кліентаў на выдаткі.

Для маркетынгу важны другі эфект: знікае слой junior-выканання, на якім дзесяцігоддзямі трымалася эканоміка агенцтваў. Каштоўнасць ссоўваецца да стратэгіі, кантролю AI і працы з кліентам.

Крыніца: Financial Times / Reuters, 3 верасня 2026.