Converse прыпыніў маркетынг пасля скандалу вакол аднаго крэатыву
Адзін рэкламны кадр прывёў Converse не толькі да выдалення кампаніі і публічных выбачэнняў, але і да прыпынення маркетынгавай актыўнасці. Паводле Bloomberg, брэнд паведаміў супрацоўнікам, што на тыдзень спыняе ўвесь маркетынг.

Скандал пачаўся з выявы кампаніі Chuck 70 X з удзелам Карыны з K-pop-гурта Aespa. Частка аўдыторыі ўбачыла ў белым адзенні і падвешаных чорных красоўках асацыяцыі з формай Ку-клукс-клана і лінчаваннем. Converse выдаліў крэатыў і прызнаў, што такая выява не павінна была з’явіцца.
Пасля гэтага кампанія паставіла на паўзу рэкламу ў сацыяльных сетках і іншую маркетынгавую актыўнасць, пакуль разбіраецца ў працэсе стварэння і зацвярджэння кампаній. Reuters адзначае, што не змог незалежна пацвердзіць унутранае паведамленне пра поўную тыднёвую паўзу.
Гісторыя дайшла да палітычнага ўзроўню. Congressional Black Caucus заявіў, што глыбока занепакоены рэкламай і плануе запытаць сустрэчу з кіраўніцтвам Nike, якому належыць Converse.
Для маркетынгу тут паказальны маштаб наступстваў другога парадку. Праблема аднаго social creative ператварылася ў прыпыненне paid ads, сацыяльных сетак і іншых кампаній брэнда. Праверка кантэксту і разнастайнасць людзей на этапе зацвярджэння — гэта ўжо не толькі рэпутацыйная перасцярога, але і абарона бесперапыннасці ўсёй маркетынгавай працы.